5 November 2025
Знай нашых!
На Міншчыне падвялі вынікі конкурсу «Флікер на адзенні – модна і бяспечна!». Першае месца заняла работа Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна. Яе выканалі тры вучаніцы – Ангеліна Якімец, Паліна Місуна і Кіра Мацеюн. Ролік разам з дзецьмі рыхтавалі педагогі Дар’я Дараховіч, Тэрэса Лаўнюжэнка і Вераніка Сівіцкая. Арганізатарамі конкурсу выступілі супрацоўнікі ДАІ і адукацыі Міншчыны.