23 May 2025
Знай нашых!
Каманда Мядзельскага раёна перамагла на абласных спаборніцтвах «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У турніры ўдзельнічалі хлопчыкі 2011–2012 гадоў нараджэння, а праходзіў ён з 20 па 22 мая ў Мар’інай Горцы. Гулялі па кругавой сістэме. Каманда Мядельшчыны атрымала адзінае паражэнне – у гульні з прадстаўнікамі Маладзечанскага раёна з лікам 3:4. У астатніх матчах былі перамогі: супраць Любаньскага 5:2, Барысаўскага – 5:3, юных футбалістаў Стаўбцоўскага раёна абыгралі з вынікам 3:2, а Пухавіцкага – 5:2. Дзякуючы перамозе на «вобласці», наша каманда выйшла ў фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў. Ён адбудзецца ў верасні. У складзе нашай каманды гулялі вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, Гімназіі г.Мядзел, Мядельскай СШ №2 і Нарацкай СШ №2. Асабліва вызначыўся Іван Галімскі, які быў прызнаны лепшым нападаючым турніру.