Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

20 May 2024

Знай нашых!

На адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах «Нашы надзеі», што прайшлі ў Брэсце, добра выступілі нашы землякі. Першае месца ў спартыўнай хадзе на дыстанцыі 3 кіламетры сярод дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння — у мядзяльчанкі Марыі Валюк. Гэту адлегласць 14-гадовая спартсменка пераадолела за 14 хвілін і 53 секунды. Другі вынік у спартыўнай хадзе на дыстанцыі 10 кіламетраў сярод юніёраў 2005-2006 гадоў нараджэння — у 18-гадовага будслаўчаніна Ільі Хадзюша. Яго вынік — 46 хвілін і 22,3 секунды. Зараз абое вучацца ў Плешчаніцкім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву, а пачыналі трэніравацца ў СДЮШАР нашага раёна на аддзяленні лёгкай атлетыкі. Першым трэнерам Машы была Іна Лагутка, а Ільі — Валерый Хацяновіч.

Крыніца: https://narachanka.by/