Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

21 July 2026

"Будзем з хлебам - будзем жыць". Лукашэнка аб уборачнай кампаніі і прадбяспецы

Жніво — не толькі пэўны экзамен для аграрыяў, але і гарантыя харчовай бяспекі краіны і адна з асноў экспартнай валютнай выручкі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі 2026 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сустрэча ў фармаце шырокай селектарнай нарады мае традыцыйны характар, бо ўборка ўраджаю — адна з самых важных тэм у краіне ў гэты час.

«Калі гаварыць пра менталітэт беларусаў, то ў нас трывала закладзена, што нават калі свет трасе войны і канфлікты, а мяжа паміж здаровым сэнсам і вар'яцтвам асобных у тым ліку палітыкаў адсутнічае, нам трэба араць, сеяць і ўбіраць хлеб. Таму што і ў войны, і ў мірны час людзям хочацца есці, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Уборачная жніво — гэта ж не толькі пэўны экзамен, не толькі вынік усяго гадавога цыклу працы сялян, але і трывалая гарантыя нашай харчовай бяспекі і адна з асноў экспартнай валютнай выручкі. Гэта клопат усёй дзяржавы, а не толькі сялян. Будзем з хлебам — будзем жыць».

«А каб краіна была з хлебам і мясам, каб прадпрыемствы не стаялі без сыравіны, фермы і комплексы — без кармоў, а дзяржаўны заказ быў выкананы, трэба кожнаму адпрацаваць на сваім месцы годна і без усялякіх збояў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што для гэтага было зроблена ўсё. Акрамя таго, віды на ўраджай прагназуюцца нядрэнныя. «Цяпер трэба ўзяць гэты ўраджай па максімуме — без апраўданняў і спасылак на абставіны, у тым ліку на капрызы надвор'я. Такія сюрпрызы ў нашых шыротах — звыклая карціна, і вопыт папярэдніх кампаній у нас ёсць», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

У цяперашні час на палях вядзецца работа па некалькіх напрамках. Ідзе ўборка збожжавых і азімага рапсу, другі ўкос траў, а неўзабаве трэба будзе сеяць азімыя культуры. «Граматна ўсё спланаваць — задача ўсёй вертыкалі — ад агранома і дырэктара сельгасарганізацыі да губернатараў і ўрада», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Часу на разгойдванне няма. Вы бачыце, Гасподзь нам не дазваляе разгойдвацца. Масавая ўборка ідзе на пяць–сем дзён раней за звычайныя тэрміны, і з улікам багатых дажджоў і ўмеранага пацяплення гэта будзе няпроста, — канстатаваў ён. — Пра дысцыпліну я нават не хачу шырока гаварыць — гэта аснова. Яна павінна быць жалезнай і з пункту гледжання захавання тэхналогіі, і з пункту гледжання стаўлення да сваіх абавязкаў».

Прэзідэнт таксама заклікаў дапамагчы тым, хто жыве на прыватных падворках: «У першую чаргу трэба дапамагчы пажылым і адзінокім, якім больш няма на каго спадзявацца, акрамя кіраўніка сельгаспрадпрыемства і дзяржавы».

Задайце пытанне