24 August 2026
Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсій з 1 верасня
Павышэнне працоўных пенсій у сярэднім на 5% адбудзецца з 1 верасня. Гэта прадугледжана ўказам №288, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Фінансаванне расходаў на гэтыя мэты забяспечана ў межах сродкаў, прадугледжаных на выплату пенсій Законам «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год».