Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

2 August 2026

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржкантролю з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнага кантролю з прафесійным святам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны, маніторынг сацыяльна-эканамічнага развіцця і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў, абарона правоў грамадзян з'яўляюцца непарушнымі прыярытэтамі ў дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю.

"Ваш штодзённы труд — гэта сапраўднае служэнне Радзіме на прынцыпах найвышэйшай самааддачы, аб'ектыўнасці і законнасці, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Пастаўленыя перад ведамствам задачы патрабуюць прадуманых і ўзважаных дзеянняў, захавання аптымальнага балансу інтарэсаў дзяржавы і суб'ектаў гаспадарання".

Прэзідэнт упэўнены, што лепшыя традыцыі, закладзеныя ветэранамі, прафесійныя веды і вопыт, укараненне прагрэсіўных тэхналогій, актыўная работа па прафілактыцы эканамічных і карупцыйных злачынстваў і ў далейшым будуць надзейнай гарантыяй вырашэння важных для эканомікі Беларусі пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і невычарпальнай энергіі для дасягнення новых прафесійных вынікаў.

Задайце пытанне