23 June 2026
Зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага зараз можна анлайн на партале "Е-Паслуга"
Зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага цяпер можна анлайн на партале «Е-Паслуга», паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступна для заказу новая адміністрацыйная працэдура Міністэрства працы і сацыяльнай абароны 200.2.30 «Рэгістрацыя грамадзян беспрацоўнымі».
Адміністрацыйная працэдура даступная для заказу фізічнымі асобамі пасля праходжання строгай аўтэнтыфікацыі (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу, ID-карты або ўнікальнага ідэнтыфікатара, выдадзенага пасля 30 кастрычніка 2024 года).