Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

30 дек 2022

Электрапрыбор можа загарэцца

Колькасць разнастайных электрапрыбораў у сучасных кватэрах і дамах расце з кожным годам, бо прагрэс не стаіць на месцы і ўвесь час рухаецца наперад. Штодзённае выкарыстанне бытавой тэхнікі палягчае жыццё кожнаму, аднак многія забываюць, што яе эксплуатацыя, перш за ўсё, павінна быць бяспечнай! Па статыстыцы, з пачатку года па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, на Мядзельшчыне ўжо адбылося 12 пажараў.

Колькасць разнастайных электрапрыбораў у сучасных кватэрах і дамах расце з кожным годам, бо прагрэс не стаіць на месцы і ўвесь час рухаецца наперад. Штодзённае выкарыстанне бытавой тэхнікі палягчае жыццё кожнаму, аднак многія забываюць, што яе эксплуатацыя, перш за ўсё, павінна быць бяспечнай! Па статыстыцы, з пачатку года па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, на Мядзельшчыне ўжо адбылося 12 пажараў.

Тэлевізар, электрычны чайнік, падзарадная прылада, пральная машына - гэта толькі невялікі пералік электрапрыбораў, якія часцяком застаюцца ўключанымі ў разетку, у той час як "іх уладальнікі" знаходзяцца на працы! Людзей складана пераканаць у тым, што перагружаць электрычную сетку, пакідаць электрапрыборы ў рэжыме "чакання", выкарыстоўваць няспраўныя электрапрыборы вельмі небяспечна. Наступствы такой бестурботнасці могуць прывесці да сумнага зыходу….

26 ліпеня 2022 года ратавальнікам Мядельшчыны апалове трэцяй ночы паступіла паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Княгінін гарыць летняя кухня. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, гаспадарчая пабудова і дах дачнага дому былі ахоплены агнём. У выніку пажару агнём знішчана летняя кухня, пашкоджана прымыкаючая да яе гаспадарчая пабудова, а таксама знішчаны дах хаты. Менавіта няспраўнасць, узнікшая ў халадзільніку “сыграла з гаспадарамі злы жарт”.

Выпадкі, калі загараецца, напрыклад тэлевізар, гэта, на жаль, не рэдкасць. Многія не ведаюць, як сябе паводзіць і што рабіць у гэтых выпадках.

Справа ў тым, што пры такім загаранні, акрамя агню, выдзяляюцца вельмі небяспечныя для жыцця атрутныя рэчывы. Знаходжанне ў гэтай атмасферы можа прывесці да гібелі. Таму нельга пакідаць уключаны тэлевізар без нагляду (асабліва небяспечна,калі дзеці працяглы час глядзяць перадачы), ад перагрэву ён можа загарэцца. Для папярэджання такіх пажараў пасля 4 гадзін бесперапыннай працы тэлевізар рэкамендуецца выключыць і даць магчымасць яму астыць. Нельга ўстанаўліваць яго паблізу прыбораў ацяплення, на паліцы мэблевай сценкі – там ён дрэнна вентыліруецца.

Некаторыя гаспадыні маюць звычку ставіць на тэлевізар вазоны. Гэта таксама небяспечна. У вільготным асяроддзі дэталі прыёмніка самазагараюцца пад напружаннем. Менавіта па гэтай прычыне тэлевізар, унесены з вуліцы ў цёплае памяшканне, нельга адразу ўключаць.

Што рабіць, калі электрапрыбор загарэўся? Па – першае, неабходна выключыць яго з электрычнай сеткі. Па – другое, калі полымя менш футбольнага мяча і вашаму здароўю і жыццю нічога не паграджае, паспрабуйце справіцца з узгараннем самастойна: да прыезду ратавальнікаў накрыйце падпалены прыбор шчыльнай тканінай ці коўдрай, або паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй з чыгуна з кветкамі, парашком, але ні ў якім разе не тушыце вадой. Калі вы не справіліся з агнём за некалькі хвілін, тэлефануйце па тэлефону 112. Выразна паведаміце што гарыць, дзе гарыць (дакладны адрас), сваё прозвішча і нумар тэлефона. З задымленага памяшкання выбірайцеся прыгнуўшыся да падлогі ці паўзком, прыкрываючы нос і рот вільготнай хусткай, ручніком. Апынуўшыся на вуліцы, ні ў якім разе не вяртайцеся ў дом, дачакайцеся прыбыцця ратавальнікаў, пакажыце ачаг пажару, паведаміце аб наяўнасці людзей у палаючым памяшканні.