Факс: (8-01797) 41028
	 E-mail: raisovet@myadel.gov.by
	 Рэжым работы:
	 панядзелак– пятніца: 08.30 - 13.00, 14.00 - 17.30
	 субота, нядзеля: выхадны
	 Дні прыёма грамадзян
	1 і 3 панядзелак месяца з 8.00 да 14.00
	 Старшыня раённага Савета дэпутатаў у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама рашэннямі вышэйстаячых Саветаў, распараджэннямi iх старшыняў, рашэннямi Савета і іншых дзяржаўных органаў, прынятымi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
	 Старшыня Савета:
	- узначальвае Савет, кiруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з раённым выканаўчым камітэтам;
- прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
- зацвярджае штатны расклад Савета;
- склікае сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, вядзе пасяджэннi Савета;
- арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
- прызначае на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
- запрашае на пасяджэння Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
- накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камiсiй;
- падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэннi;
- арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
- ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
- дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
- арганізуе работу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесii Савета;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя актамі заканадаўства;
- уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта, рашэнняў Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта, ніжэйстаячых Саветаў;
- узначальвае Прэзідыум Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэннi, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Прэзідыума Савета.
	 Галоўны спецыяліст Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў -
	 Хацяновіч Ала Уладзіміраўна
	 Тэлефон: (8-001797) 41028
Прэзідыум Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання 
 
 Састаў пастаянных камісій Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання 
 
 Графік прыёму выбаршчыкаў дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання